BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У кватэры кіраўніка ліквідаванай партыі БСДП (Грамада) ў Менску прайшоў ператрус

У кватэры кіраўніка ліквідаванай уладамі партыі БСДП (Грамада) Ігара Барысава ў Менску 11 чэрвеня прайшоў ператрус. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал партыі.

Паводле звестак БСДП, сілавікі трапілі ў кватэру ў прысутнасці панятых і правялі «аператыўныя дзеянні». Прычына візіту сілавікоў – узбуджаная крымінальная справа супраць Ігара Барысава.

Паводле якога менавіта артыкула абвінавачваюць партыйнага дзеяча, невядома, але 7 траўня пазбаўленая рэгістрацыі партыя БСДП была прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем». У спіс асоб, якія маюць дачыненне да дзейнасці арганізацыі, былі ўключаныя кіраўнік БСДП Ігар Барысаў, яго намесніца Ганна Канюс і сябра прэзідыума Ігар Маслоўскі. Усе яны знаходзяцца ў палітычнай эміграцыі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: vitebskspring.org