BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Лідзе гарэў гараж з чалавекам унутры

З аднаго з боксаў выбіваўся шчыльны дым, піша прэс-служба выратавальнікаў. Дзверы ў гараж аказаліся зачыненыя.

Ратавальнікі іх ускрылі. Унутры гарэў легкавы аўтамабіль «Рэно», у боксе было шчыльнае задымленне. У яме знайшлі 42-гадовага мужчыну. Яго шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне раённай больніцы. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Беларускае Радыё Рацыя