29 траўня лідскім ратавальнікам паведамілі, што па праспекце Перамогі адбылася ўспышка пароў у рэзервуары нафтапрадуктаў. На выклік выехалі 12 пажарных разлікаў, паведамляе прэс-служба МНС.
Работнікі аб’екта расказалі, што пары бензіну загарэліся, калі рэзервуар чысцілі і рыхтавалі для дыягностыкі. Да прыбыцця супрацоўнікаў МНС пажарная дружына аб’екта занялася тушэннем агню і ліквідавала яго.
Работнікі МНС заняліся астуджэннем рэзервуара, каб не дапусціць паўторнага ўзгарання. Агонь пашкодзіў лакафарбавае пакрыццё на вонкавай сценцы рэзервуара. Людзі не пацярпелі.