BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Лідзе затрымалі мясцовага ксяндза

Ксяндза Дзмітрыя Мальца, вікарыя парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе, затрымалі за падпіскі на так званыя «экстрэмісцкія» рэсурсы. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

Раней святар служыў у Навагрудку і стаў вядомы тым, што ў 2023 годзе яго хацелі прызваць у беларускую армію. У касцёле нават прайшла развітальная імша, аднак пасля розгаласу ў СМІ прызыў адмянілі.

Паводле інфармацыі, сёння ў мясцовым судзе будзе разгледжана справа ксяндза Дзмітрыя Мальца па абвінавачванні ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Беларускае Радыё Рацыя