BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Лідзе затрымалі работнікаў Малочна-кансервавага камбіната і «Лакафарбы»

Паведамляецца пра затрыманні ў Лідзе — прапагандысты радуюцца, што цяпер будзе каму прыбіраць камяні на палях.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманні на ААТ «Лакафарба», Лідскім малочна-кансервавым камбінаце, а таксама на некаторых прыватных прадпрыемствах. Дакладная колькасць затрыманых невядомая.

Сцвярджаецца, што людзей затрымалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і цяпер яны знаходзяцца ў ІЧУ.

У сваіх пастах прапагандысты радуюцца, што цяпер будзе каму прыбіраць камяні на палях у раёне — раней «Ліда ТБ» рабіла сюжэт, як адміністрацыйна асуджаных прымусова адпраўляюць на уборку камянёў.