BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У лік пераможцаў прэміі Free Media Awards увайшла Ларыса Шчыракова

Фонд Fritt Ord і Фонд Zeit Stiftung Bucerius абвесцілі, што ўзнагароды Free Media Awards за 2024 год будуць уручаны журналістам і СМІ з Беларусі, Грузіі, Украіны, Азербайджана, Расеі і, упершыню, Венгрыі.

Сярод лаўрэатаў прагучала імя гомельскай журналісткі Ларысы Шчараковай, якая зараз знаходзіцца за кратамі. Яна атрымае прэмію Free Media Award за свае доблесныя і незалежныя дзеянні ў Беларусі.

Цырымонія ўручэння прэмій адбудзецца ў Нарвежскім Нобелеўскім інстытуце 17 верасня 2024 года, піша @bajmedia.

Нагадаем, восенню 2023 года Шчыракова была асуджана на 3,5 гады пазбаўлення волі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «дыскрэдытацыю Беларусі».

Месца ўтрымання Ларысы: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Ларыса Фёдараўна Шчыракова.

вясна