BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У ліпені зафіксавана 64 выпадкі палітычна матываваных рэпрэсій

У ліпені зафіксавана 64 выпадкі палітычна матываваных рэпрэсій — затрыманняў, ператрусаў і гэтак далей. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна» у штомесячным аглядзе.

Ілюстрацыйнае фота.

«У Беларусі захоўваецца крытычная сытуацыя з правамі чалавека: працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстаў 2020 году, крымінальны пераслед іншадумцаў, удзельнікаў грамадскіх ініцыятыў, журналістаў, праваабаронцаў і адвакатаў», — адзначаюць праваабаронцы.

Паводле даных «Вясны», з 2020 года мінімум 8.519 чалавек сутыкнуліся з крымінальным пераследам па палітычных матывах, у дачыненьні да не менш 7.190 чалавек вынесеныя палітычна матываваныя прыгаворы, 33 накіраваныя на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне.

Усяго з траўня 2020 года рашэнні аб прызнанні палітвязнямі прымаліся ў дачыненьні да 4.044 чалавек. У зняволенні знаходзіцца 37 журналістаў і супрацоўнікаў СМІ. У рэжыме інкамунікада, без сувязі са знешнім светам, працягваюць знаходзіцца як мінімум восем палітвязняў: Марыя Калеснікава, Максім Знак, Мікалай Статкевіч, Віктар Бабарыка, Уладзімір Кніга, Аляксандр Арановіч, Аляксандр Францкевіч. Праваабаронцы атрымалі звесткі, што Алена Гнаўк доўгі час не мае сувязі са сваякамі.

Беларускае Радыё Рацыя