У Літве прайшла акцыя салідарнасці са зняволенымі беларускімі журналістамі. Роварны прабег на 10 кіламетраў “Едзем за сваіх” ладзіўся 14 траўня ў Вільні і быў прымеркаваны да 30-ці годдзя Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Удзельнікамі прабегу сталі 11 чалавек, сярод які журналістка з Фінляндыі і адзін літовец. На старт падтрымаць удзельнікаў прабегу завітала і Святлана Ціханоўская.
Паводле ўдзельнікаў прабегу, ім было важна падтрымаць сваіх калегаў, бо з большасцю тых, хто сядзіць за кратамі, яны знаёмыя асабіста:
– Мне было маральна вельмі цяжка, калі мае калегі ехалі наперадзе, бачыць гэтыя партрэты людзей, з якімі я асабіста знаёмая, і бачыць гэтыя лічбы страшэнныя. Кожны з нас зараз павінны зрабіць усё, што можна, пакуль нашыя калегі, блізкія, родныя знаходзяцца за кратамі.
Нагадаем, у засценках рэжыму Лукашэнкі знаходзіцца каля 40 журналістаў. Некаторыя раней асуджаныя журналісты ўжо адбылі свой поўны тэрмін і выйшлі на волю, іншыя, як журналісты Радыё Свабода, выйшлі на волю і з’ехалі з краіны дзякуючы амерыканскай дыпламатыі.





















Беларускае Радыё Рацыя






