BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Літве за апаганьванне беларускага мэмарыяла ахвярам рэпрэсій судзяць прарасейскага блогера

У Віленскім гарадзкім акруговым судзе разглядаецца крымінальная справа супраць пралукашэнкаўскага і прарасійскага блогера Лаўрынаса Рагельскіса. Яго абвінавачваюць у апаганьванні мэмарыялу памяці загінулых пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 году беларусаў,  паведамляе LRT. Даны мемарыял знаходзіцца каля беларускай амбасады ў Вільні.

Фота: Свабода

Падчас судовага пасяджэння 3 лютага Лаўрынас Рагельскіс назваў загінулых у 2020 годзе беларускіх актывістаў «удзельнікамі дзяржаўнага перавароту». «Законы для іх не пісаныя, а завялыя кветкі — смецце», — заявіў Рагельскіс.

Паведамляецца, што блогер сабраў у мех партрэты беларускіх палітычных актывістаў, размешчаныя каля амбасады Беларусі ў Вільні, і выкінуў. У судзе ён заявіў, што нікому не прычыніў шкоды.

Таксама Рагельскіса абвінавачваюць у праявах антысэмітызму, зазначае мэдыя.