
Як паведамляюць ратавальнікі, здарэнне адбылося каля 13-й гадзіны. На той момант аўтобус быў прыпаркаваны каля прыватнага жылога дома, у салоне людзей не было. Узгаранне спрабаваў самастойна ліквідаваць 52-гадовы кіроўца. Ён атрымаў апёкі і быў шпіталізаваны. Агонь знішчыў салон, пашкодзіў маторны адсек . Прычына ўзгарання пакуль невядомая.
Беларускае Радыё Рацыя