BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У лютым на волю выйшлі мінімум 16 палітвязняў

Мінімум 13 чалавек у лютым выйшлі на волю па заканчэнні тэрмінаў, яшчэ трое — па памілаванні.

На дадзены момант у Беларусі налічваецца 1219 палітвязняў, а іх колькасць павялічваецца амаль кожны тыдзень. Пры гэтым кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення або па заканчэнні тэрміну, або пасля суда да накіравання ў ПУАТ ці да пачатку адбыцця тэрміну на «хатняй хіміі».

Па інфармацыі «Вясны», у лютым на волю выйшлі мінімум 16 чалавек: 13 цалкам адбылі тэрміны, яшчэ трое палітзняволеных былі памілаваныя Лукашэнкам і вывезеныя з Беларусі.