BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Лондане прайшла дыскусія з беларускімі і расейскімі праваабаронцамі

У Лондане 4 сакавіка адбылася дыскусія з праваабаронцамі з Беларусі і Расеі.

Праваабаронца «Вясны» Наталля Сацункевіч разам са старшынёй Беларускага ПЭНа і паэткай Таццянай Нядбай, а таксама даследчыцай і праваабаронцай «ОВД-Инфо» Аленай Ліпатавай распавядалі актаульную сітуацыю з правамі чалавека ў гэтых краінах, абмяркоўвалі выклікі і магчымасці, а таксама тлумачылі брытанскім уладам, як можна дапамагчы грамадзянскай супольнасці Беларусі і Расеі. Дыскусія прайшла ў брытанскім парламенце.

Наталля Сацункевіч падзялілася, што абмяркоўвалася на панэлі, якія праблемы былі агучаныя, а таксама якія рэкамендацыі па падтрымцы беларусаў былі агучаныя брытанскаму ўраду.

«Агульнае мэта паездкі — данесці інфармацыю і заручыцца падтрымкай, прадаставіць сітуацыю, якая ёсць з правамі чалавека ў Беларусі, даць нашыя рэкамендацыі ўраду».

вясна