21-га кастрычніка ў «Доме Вільной Білорусі» у Львове прайшла праца закрытай панэлі, на якой сабралася экспертная група. Разам з гасцямі паседжання эксперты абмеркавалі стан грамадскай думкі беларусаў пра Украіну і вострыя сацыяльна-палітычныя пытанні.

Кажа арганізатар і кіраўнік фонда «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:
–Адбылася жывая дыскусія пра бачанне сённяшніх адносін паміж Украінай і Беларуссю, адносіны паміж беларусамі і польскім бокам, літоўскім. Мы мала ведаем адзін пра аднаго, у нас больш за тысячу кіламетраў сумеснай мяжы. Нам трэба больш размаўляць. Усім спадабалася. І мы спадзяемся, што гэта пляцоўка будзе і надалей збіраць людзей, якім цікава Беларусь.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел былы амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім, палітолаг Яўген Магда, прадстаўнік польскай амбасады ў Кіеве, упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека, прафесар сацыялогіі Андрэй Вардамацкі. У склад гасцей сустрэчы ўвайшлі прадстаўнікі мясцовай улады, беларускай дыяспары і беларускія валанцёры.



Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Фонд «Вільна Білорусь»






