У пятніцу ў «Доме вольнай Беларусі» ў Львове ўшанавалі памяць Міхаіла Жызнеўскага і беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі, баронячы Украіну ад расейскай агрэсіі.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дэпутаты Рады, прадстаўнікі беларускай супольнасці і грамадскія дзеячы.
Загінулых ушанавалі хвілінай маўчання. Святар адслужыў паніхіду. Адбыўся паказ фільма пра Міхаіла Жызнеўскага. Выступілі дэпутаты Львоўскай абласной рады.
У «Доме вольнай Беларусі» цяпер захоўваецца і помнік Міхаілу Жызнеўскаму, які першапачаткова стаяў на месцы ягонай гібелі ў Кіеве. Таксама тут можна пабачыць рэчы, узнагароды, лісты іншых загінулых герояў






