У маці Марыны Касінеравай 10 гадзін праводзілі ператрус.
Як паведамляе тэлеграм-канал DissidentBY, ператрус з 8:00 да 18:00 ладзілі супрацоўнікі мясцовага КДБ. Яны аказвалі псіхалагічны ціск, каб атрымаць неабходную інфармацыю. З якой крымінальнай справай звязаны ператрус — невядома.
Марына Касінерава — прадстаўніца праваабарончай ініцыятывы DissidentBY.
Праваабаронцам вядомыя прозвішчы як мінімум 84 чалавек, у якіх сёння ладзілі ператрус ці затрымалі. У некаторых выпадках людзей затрымлівалі цэлымі сем’ямі.