Праваабаронцы «Вясны» атрымалі пацверджанне, што ў магілёўскай калоніі № 15 памёр грамадзянін Расейскай Федэрацыі Дзмітрый Шлетгаўэр. Пакуль адбываліся судовыя пасяджэнні, у яго нарадзілася дзіця. Па папярэдняй інфармацыі, гэта здарылася 11 кастрычніка. Ён прабыў у калоніі менш за месяц. Дакладная прычына смерці невядомая.

Летам яго асудзілі да 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за «шпіянаж» (арт. 358 КК) і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК).
Гэта сёмая смерць палітвязня за кратамі.
З сацсетак стала вядома, што Дзмітрыю было 22 гады. Ён нарадзіўся ў расейскім Слаўгарадзе. У 2018 годзе атрымаў беларускі ВНЖ. Хлопец працаваў у Камянцы на прадпрыемстве па вытворчасці палімернай прадукцыі і ўпакоўкі.
вясна






