У судзе Ленінскага раёна Магілёва 13 чэрвеня асудзілі адразу пяць чалавек паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Справу разглядала суддзя Наталля Панасенка.

Усіх фігурантаў справы абвінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарчых пратэсных акцыях і выхадзе на праезную частку.
Так, Андрэю Цімоніну прызначылі 2 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму; Валерыю Іўчыну і Дзянісу Котаву — 2 гады і 6 месяцаў з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хіміі») кожнаму; Святлане Котавай і Міхаілу Пішчала — 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі») кожнаму.
вясна






