У афіцыйнай заяве, распаўсюджанай Міністэрствам унутраных спраў Беларусі, паведамляецца, што мужчына «раптоўна дастаў нож і нанёс удары двум міліцыянтам». Перад гэтым супрацоўнікі ГУБАЗіК нібыта спынілі мужчыну для «прафілактычнай гутаркі». Здарэнне адбылося 23 верасня а 11-й раніцы на праспекце Пушкіна ў Магілеве.

Фота: “Свабода”
Пры вобшуку, як сцвярджае міліцыя, пры мужчыне знайшлі яшчэ адзін нож, а таксама пісталет. У мужчыне нібыта пазналі чалавека, «датычнага да экстрэмісцкай дзейнасці». На месца здарэння ў Магілёў выехаў міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў.
«Эўрарадыё» на аснове кадраў з відэа, якое атрымала з Магілёва, засумнявалася ў афіцыйнай версіі ўладаў. Чалавек, які на відэа з месца падзеяў трымаецца за бок і спрабуе спыніць кроў майкай, не апрануты ў міліцэйскую форму. Хто гэты мужчына на відэа, звычайны грамадзянін ці супрацоўнік міліцыі ў цывільным, невядома.