BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Судзяць за “удзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі” і “здраду дзяржаве”

У Магілёве распачаўся суд за “удзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі” і “здраду дзяржаве”.

У Магілёўскім абласным судзе 29 кастрычніка распачаўся суд над Сяргеем Ціханавым.

Яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч. 2 арт. 290-5 (удзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі) і ч. 3 арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).

Працэс праходзіць у закрытым рэжыме.

Што менавіта ставіцца ў віну Сяргею невядома. Мужчыну пагражае да 15 гадоў зняволення. Справу разглядае Ігар Прошка.

вясна