BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У маршалка Падляшскага ваяводства з’явіўся новы дарадца

Гэта Аляксандр Васылюк, які стаў дарадцам па справах нацыянальных ды этнічных меншасцяў.

Ён падкрэслівае, што гэта пасада грамадская, але працы дастаткова: ад кансультавання маршалка – да ўдзелу ў мерапрыемствах і сустрэчах:

– Хтосьці, хто на самой справе з’яўляецца часткай гэтай супольнасці, ведае нашмат больш і разумее шмат гэтых нюансаў, якія не бачныя звонку, таму гэта першае, што важна. Таксама важна прадстаўляць маршалка, бо ў нашым ваяводстве насамрэч шмат чаго адбываецца, шмат падзей. ажыццяўляецца ў супрацоўніцтве і фінансуецца Маршалкоўскім упраўленнем. Перапіс паказвае, што ў Падляшскім ваяводстве існуюць усе меншасці. Я паходжу з самай вялікай меншасці, але мы таксама павінны звярнуць увагу і даведацца пра патрэбы іншых.

Цалкам размова з грамадскім дарадцам маршалка Падляшскага ваяводства па справах нацыянальных ды этнічных меншасцяў Аляксандрам Васылюком прагучала у сённяшняй праграме «Мы бачым».

Слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: aleksanderwasyluk.pl