У Маскве затрымалі бяздомнага беларуса са старадаўнім мушкетам у кішэні. Паліцыя праводзіла рэйд у маскоўскай Якіманцы. Ім трапіўся мужчына, які прыцягнуў увагу тым, што з кішэні спартыўных штаноў у яго тырчала рукаяць старадаўняга мушкета.
Паводле тэлеграм-канала 112, мужчыну завуць Віктар, ён бяздомны, з Беларусі. Яго даставілі ў паліцыю для высвятлення абставінаў, адкуль у яго арсенале з’явіўся мушкет.