На Падляшшы ў вёсцы Мастаўляны на Гарадоччыне прайшла акцыя памяці з ганаровай вартай па ўшанаванні Кастуся Каліноўскага, паўстанцаў 1863-1864 гадоў і ваяроў «каліноўцаў», што загінулі ва Украіне ўжо ў ХХІ стагоддзі. Грамадская акцыя стала фіналам Марша Каліноўскага, што прайшоў 1 лютага па Падляшшы.

Гаворыць кіраўнік клуба гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863 Васіль Калач і іншыя ўдзельнікі акцыі:
– Адчуванне безумоўна ўзрушанае. З іншага боку, канешне, ёсць пэўная доля суму. Змаганне працягваецца і ў нас яшчэ шмат чаго наперадзе. Шмат барацьбы і, я спадзяюся, шмат перамогаў.
– Мы бачым, як выглядалі гэтыя паўстанцы. Людзі ствараюць не проста шоў, гэта памяць. Нашы краіны суседзі на такой рэканструкцыі выгадавалі пакаленні, якія ўжо пазней змагаліся за незалежнасць, якія здабылі гэтую незалежнасць і працягваюць яе шанаваць. А мы, беларусы, знаходзячыся тут у Польшчы, ходзім па вуліцах, якія названыя імёнамі нашых нацыянальных герояў, і трэба гэта ўсяляк падтрымліваць. Я жадаю, каб болей і болей людзей прыязджала і ўдзельнічала ў гэтым. Трэба шанаваць сваю памяць і ганарыцца ёю.
Марш Каліноўскага і акцыя памяці ў Мастаўлянах прайшлі пры актыўным удзеле – арганізацыі беларускіх нацыяналістаў «РУХ», клуба гістарычнай рэканструкцыі Invictus 1863, Беларускай дыяспары Беластока, руху «Каліноўцы» і ўсіх неабыякавых да беларускай нацыянальнай памяці беларусаў.
Цалкам матэрыял:






































Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






