Але ўжо далі ваду. Як паведамляе прэс-служба Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту мінулай ноччу з дапамогай электрагенератараў пачалі падаваць ваду.

Да раніцы 16 ліпеня электразабеспячэнне, парушанае наступствамі непагадзі, было адноўлена ў амаль чатырохстах населеных пунктах вобласці, але ў Мазыры яго няма ўжо больш за суткі. Агулам парушэнне падачы электраэнергіі закранула больш тысячу населеных пунктаў рэгіёну, паведамляе «Позірк».
Наступствы ўраганнага ветру ліквідуюць у кругласутачным рэжыме, заявіў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко на начным пасяджэнні аператыўнага штабу.
У сувязі з высокай тэмпературай паветра ў Гомлі на 16 ліпеня абʼяўлены чырвоны ўзровень небяспекі, па Гомельскай вобласці – аранжавы.
Праз наступствы ўраганнага ветру ў вобласці 15 ліпеня абʼявілі рэжым надзвычайнай сітуацыі. У выніку падзенняў дрэў і элементаў канструкцый у Беларусі загінулі пяць чалавек, у тым ліку дзіця.






