Адключэнні электраэнергіі ў Мазыры і Калінкавічах працягваюцца нягледзячы на тое, што раней паведамлялі аб аднаўленні падачы электрычнасці. Як паведамляе гарадкі водаканал Мазыра, з прычыны адключэнняў электрычнасці жыхары горада могуць часова застацца і без вады. Пры гэтым у паведамленнях не ўдакладняюць, колькі могуць працягнуцца адключэнні святла і вады.
Фота: Minenergo_by
Населеныя пункты, у якіх яшчэ не адноўлена нармальнае энергазабеспячэнне, падключаць да штатных ліній электраперадач да 1 жніўня, запэўнівае Мінэнерга Беларусі. Паводле МНС, 13-14 ліпеня ад стыхіі ў Беларусі пацярпелі больш за 2,7 тысячы населеных пунктаў, з іх 2272 – у Гомельскай вобласці. Ад стыхіі ў Беларусі загінулі 6 чалавек. Горад Мазыр на некалькі дзён застаўся адрэзаным ад цывілізацыі.