BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У менскіх школах пад забарону трапілі Санта-Клаўс, замежныя хіты і калядныя песні

У менскія школы паступіла распараджэнне, якое абмяжоўвае выкарыстанне падчас святочных мерапрыемстваў Санта-Клаўса, замежных і калядных песень.

Пра гэта паведаміла «Еўрарадыё». Згодна з дакументам, які атрымалі класныя кіраўнікі, на ранішніках і канцэртах можна выкарыстоўваць толькі «вядомыя беларускія песні» і персанажаў з мясцовых традыцый. 

Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на навагодняе афармленне — рэкамендуецца аддаваць перавагу элементам «славянскага паходжання». Пры гэтым распараджэнне не ўдакладняе, што канкрэтна разумеецца пад беларускімі традыцыямі.

Паводле паведамлення, якое прыводзіць «Еўрарадыё», да беларускай культуры могуць адносіць толькі язычніцкага Зюзю, а таксама Дзеда Мароза і Снягурку з савецкай эпохі. Таксама паведамляецца, што ўсе выезды і экскурсіі на зімовыя святы неабходна ўзгадняць з кіраўніцтвам школ.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: davanuserviss.lv