BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У менскіх школах забаранілі Санта Клаўса і Jingle Bells

Класным кіраўнікам сталічных школ паступіла распараджэнне ад кіраўніцтва Менска не выкарыстоўваць падчас святочных мерапрыемстваў вобраз Санта Клаўса і англамоўныя песні. Пры гэтым рэкамендуецца рабіць акцэнт на беларускіх традыцыях. Праўда, не ўдакладняецца на якіх менавіта. У паведамленні на расейскай мове гаворыцца: на ранішніках, музычных мерапрыемстваў, карпаратывах забаронены Санта Клаўс, калядныя і англамоўныя песні (кшалту Jingle Bells). „Выкарыстоўваем: нашы вядомыя песні і нашых казачных персанажаў. Акцэнт на беларускія традыцыі“, – гаворыцца ў паведамленні, скіраваным да настаўнікаў.

Раней у Беларусі забаранілі ўключаць заходнія калядныя песні ў гандлёвых цэнтрах і кавярнях. Берацейскі гарвыканкам забараніў Санта Клаўса і хвойныя калядныя вянкі, прыгадвае «Еўрарадыё».

Беларускае Радыё Рацыя