16 студзеня ў Менску адбылося ўзгаранне ў гандлёвым цэнтры «Сілуэт» і пажар на прадпрыемстве «Белмедпрэпараты». А 16.37 Міністэрства па надзвычайных справах Беларусі паведаміла, што ратавальнікі выехалі па паведамленні аб задымленні ў ГЦ «Сілуэт».

Ратавальнікі ліквідавалі ўзагаранне. Паводле папярэдняй інфармацыі, гарэла маёмасць і абсталяванне на плошчы 20 кв.м. З гандлёвага цэнтру эвакуявалі больш за 600 чалавек. Пацярпелых няма. Прычына здарэння высвятляецца.
Гадзіну пазней МНС Беларусі паведаміла пра пажар на прадпрыемстве «Белмедпрэпараты» ў Менску. Работнікі МНС аператыўна ліквідавалі ўзгаранне. Паводле ўдакладненых звестак, адбылося загаранне абсталявання, драўлянай тары і часовага перакрыцця паміж першым і другім паверхам на агульнай плошчы 50 кв. м. .Пацярпелых пры пажары няма.