34-гадовы менскі айцішнік Аляксандр Бігель засуджаны, як мяркуе выданне «Наша ніва», за каментары ў інтэрнэце і па справе «Беларускага Гаюна».

Аляксандр Бігель шмат гадоў працаваў у кампаніі Altabel і кіраваў распрацоўкай медыцынскага праграмнага забеспячэння. Займаўся воблачнымі платформамі для клінічных даследаванняў.
Аляксандра Бігеля затрымалі ўвосень мінулага года.
У Менскім гарадскім судзе яго судзілі адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: абраза беларускага дыктатара, распальванне варожасці і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Па звестках праваабаронцаў, яму прысудзілі паўтара года калоніі.
Дарэчы, нядаўна ў Гомелі па справе Гаюна асудзілі калегу Аляксандра, старшага распрацоўшчыка Altabel Андрэя Кулікова.
Беларускае Радыё Рацыя






