Чатырох кур’ераў Фонду салідарнасці BYSOL асудзілі ў Менскім гарадскім судзе, паведамляе пракуратура Менска.

Ім інкрымінавалі ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні. А адной з абвінавачаных таксама інкрымінавалі ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушалі грамадскі парадак. На судзе двое абвінавачаных цалкам прызналі віну. Яшчэ двое заяўлялі, што не мелі дачынення да BYSOL.
Дваім абвінавачаным суд прызначыў па два гады зняволення. А яшчэ дваім (у тым ліку жанчыне, абвінавачанай у парушэнні грамадскага парадку) — па тры гады пазбаўлення волі.
Тым часам BYSOL паведамляе “Нашая арганізацыя не карыстаецца кур’ерамі для перадачы грошай унутры Беларусі”, — заявіў @euroradio прадстаўнік фонда Зміцер Ягораў. Яны ніколі не былі кур’ерамі BYSOL, па простай прычыне – BYSOL ніколі не меў кур’ерскай сеткі ў Беларусі”.






