BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску хутка пачнуць судзіць эстонца і вядомага баскетбольнага суддзю

Менскі гарадскі суд 17 сакавіка пачне разглядаць крымінальную справу супраць эстонца Алана Роя і баскетбольнага суддзі Аляксандра Сырыцы, якога затрымалі летась па вяртанні ў Беларусь. Палітвязняў больш за год утрымліваюць пад вартай. Іх справу будзе разглядаць суддзя Анжэла Касцюкевіч.

У залежнасці ад ролі кожнага іх абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім); ч. 1 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі); ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі); ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы); ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім).

Вядома, што 16 студзеня 2024 года КДБ прыняў рашэнне аб прызнанні «экстрэмісцкім фармаваннем» фонду «Fund of Belarus Friend LTD». У рашэнні ведамства былі пазначаныя людзі, якія нібыта маюць дачыненне да фонду: Алег Стэфановіч і Аляксандр Сырыца, а таксама Алан Роя.

вясна