BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску расце колькасць вострых рэспіратарных інфекцый

Пра гэта паведаміла галоўная лекарка Менскага гарадскога цэнтру гігіены і эпідэміялогіі Іна Кандрэскул у інтэрв’ю ўрадаваму агенцтву Белта.

«У Беларусі ВРІ і грып характарызуюцца сярэдняй інтэнсіўнасцю. За мінулы каляндарны тыдзень колькасць новых выпадкаў вырасла на 33% у параўнанні з папярэднім тыднем», – сказала галоўны лекар. 57% хворых, паводле лекаркі, – гэта дзеці. Асабліва рызыкуюць захварэць дзеці да трох гадоў, а таксама людзі старэйшыя за 65 гадоў і асобы з хранічнымі хваробамі.