BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску ліквідуюць “Беларускую асацыяцыю садзейнічання ААН”

12 лістапада ў Менскім гарсудзе будзе разглядацца ліквідацыя грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя садзейнічання Арганізацыі Аб’яднаных Нацый”. Пазоў падало Міністэрства юстыцыі.

Арганізацыя была зарэгістраваная 35 гадоў таму — у кастрычніку 1989-га. На партале грамадскіх аб’яднанняў пазначана, што яе кіраўніком з’яўляецца Віктар Іваноў.

Як падлічылі праваабаронцы, за час ад выбараў 2020 года да канца кастрычніка 2024-га ў Беларусі было ліквідавана не менш за 1838 некамерцыйных арганізацый.