BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску на стэндах з’явіліся фоты Славы Камісаранкі і Сяргея Міхалка

На стэндзе «Іх шукае міліцыя» ў Менску былі размешчаныя фота вядомага коміка Славы Камісаранкі і музыканта Сяргея Міхалка. Здымак гэтага стэнда ў сваім інстаграме апублікаваў сам Слава Камісаранка.

Акрамя Камісаранкі і Міхалка, на стэндзе размешчаныя фота фатографаў Яўгена Канаплёва і Юліі Лейдзік.

Міхалок і Камісаранка абвінавачваюцца па артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі). Канаплёў і Лейдзік абвінавачваюцца па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (грубае парушэнне грамадскага парадку).

На стэндзе таксама размешчаныя фота іншых беларусаў, абвінавачаных па так званых «пратэсных артыкулах».

Учора паведамлялася пра аналагічны стэнд у Віцебску, дзе размешчаныя фоты мясцовых актывістаў і журналістаў.

Беларускае Радыё Рацыя