BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску не хапае 20% медыкаў

Сталічным медустановам не хапае спецыялістаў рознага профілю — дактароў агульнай практыкі, лабараторнай дыягностыкі, рэнтгенолагаў, педыятраў, дзіцячых отарыналарынголагаў і траўматолагаў. Пра гэта расказаў старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч, паведамляе «Мінск-Навіны».

Юркевіч гаворыць, што ў кожнай установе сітуацыя з кадрамі адрозніваецца, але ў цэлым больш за ўсіх патрэбныя педыятры і дактары агульнай практыкі. Што да педыятрыі, тут запатрабаваны вузкія спецыялісты.

У цэлым патрэбнасць у кадрах у сталічнай ахове здароўя такая: вакантныя пасады 2 300 спецыялістаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй і 1 300 — з вышэйшай.

— У Мінску ўкамплектаванасць (па фізічных асобах) медыкамі складае 79%, каэфіцыент сумяшчальніцтва — 1,17, — кажа Юркевіч. — Работнікамі з сярэдняй медыцынскай адукацыяй арганізацыі аховы здароўя ўкамплектаваны на 74,6%, каэфіцыент сумяшчальніцтва — 1,27.