У Менскім гарадскім судзе пачынаецца разгляд справы хірурга Ліліі Качан. Яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах і закліках да санкцый супраць Беларусі. Працэс вядзе суддзя Святлана Чарапанова.

Ліліі Качан 41 год, яна мае 17-гадовы стаж у хірургіі. Яна скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт у 2007 годзе і прайшла ардынатуру па хірургіі ў 2012 годзе. У розныя гады працавала ў 10-м гарадскім клінічным шпіталі Менска і медыцынскім цэнтры «Нардзін».
З кастрычніка гэтага года Лілія знікла з сацыяльных сетак, яе акаўнт у Telegram быў выдалены. Пад пагрозай да 12 гадоў пазбаўлення волі і штрафу, суд разглядае абвінавачанні па артыкулах, якія часта выкарыстоўваюцца для пераследу ўдзельнікаў пратэстаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з сацсетак Лілія Качан






