BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску пачалі судзіць бізнесоўца Уладзіміра Балабановіча

У Менскім гарадскім судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы бізнесоўца Уладзіміра Балабановіча. Яго абвінавачваюць у «распальванні іншай сацыяльнай варожасці» (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў «закліках да мер абмежавальнага характару, скіраванымі на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны» (ч. 3 арт. 361 КК).

Справу разглядае суддзя Вера Галаўкова.

Дата затрымання бізнесоўца невядомая, але ёсць інфармацыя пра тое, што ў канцы студзеня Балабановіча ўключылі ў склад «экстрэмісцкага фармавання» «Трыэліт» (гэта дваровы чат таварыства ўласнікаў, які кіруе новабудоўлямі ў Менску). На той момант, верагодна, ён ужо быў за кратамі.

вясна