BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску пачалі судзіць фатографа Арцёма Зянькова

Арцёму Зянькову з Менска 40 гадоў. Вядома, што ён займаецца фатаграфіяй і мае фірму, якая дае ў арэнду фотаабсталяванне. У мужчыны ёсць жонка і непаўналетняе дзіця, піша «Наша Ніва».

Зянькова пачалі судзіць сёння, 6 лістапада, у Менскім гарадскім судзе. Яго абвінавачваюць у «фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання» (арт. 361-2 КК). Звычайна па такіх артыкулах судзяць за данаты. Іншыя падрабязнасці справы невядомыя.

Судовы працэс узначальвае суддзя Жанна Брысіна.