BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску пачаўся завочны працэс над Славам Камісаранкам

Сёння, 24 снежня, пачалі завочна судзіць стэндап-коміка Славу Камісаранку. Ягоную справу ў Менскім гарадскім судзе разглядае суддзя Анастасія Папко, перадае праўрадавае агенцтва Белта.

Вячаслава абвінавачваюць у «паклёпе на Лукашэнку» і «распальванні варожасці».

Следчы камітэт пачаў спецвытворчасць у дачыненні да стэндап-коміка 15 жніўня 2024 года.

Дзяржаўны абвінаваўца абвясціў прад’яўленыя абвінавачванні. Паводле матэрыялаў справы, Камісаранка размясціў у Інтэрнэце шэраг відэа з выказваннямі, якія змяшчаюць паклёп і абразы на адрас беларускага дыктатара, а таксама нібыта распальванне сацыяльнай варожасці. Пасля гэтага суд прыступіў да даследавання доказаў па крымінальнай справе Камісаранкі.

Сам стэндап-комік даўно жыве за мяжой.