BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску пацыент напаў з сякерай на брыгаду хуткай дапамогі

У Менску брыгада спецыялістаў хуткай дапамогі прыбыла на выклік да пацыента. Мужчына напаў на іх з сякерай. Зараз абодва фельчары шпіталізаваны ў сталічную бальніцу, паведамілі ў афіцыйным Telegram-канале Міністэрства аховы здароўя рэспублікі.

Фота з адкрытых крыніц

Як паведамілі ў ведамстве, “у пацярпелых медыцынскіх работнікаў дыягнаставаны спалучаныя траўмы. Агульны стан расцэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці, праводзіцца ўсё неабходнае лячэнне”. Абставіны і прычыны здарэння пакуль не паведамляюцца.

Пацярпелых медыкаў у бальніцы наведаў міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў.