BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску пачынаецца новы працэс над былымі супрацоўніцамі парталу Tut.by

Сёння ў Менскім гарадзкім судзе пачынаецца завочны суд над былымі супрацоўніцамі закрытага ўладамі інфармацыйнага парталу Tut.by.

Здымак ілюстрацыйны

Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», завочна судзіць будуць былую рэдактарку аддзела эканомікі і палітыкі Вольгу Лойку, карэспандэнтку Алену Талкачову і юрысконсульта Кацярыну Ткачэнку. Суд над імі будзе закрытым. Таксама як і суд над гэтымі фігуранткамі, які праходзіў у ліпені мінулага года. Жанчыны знаходзяцца за мяжой.

Лойку, Талкачову і Ткачэнку абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Гэта – арганізацыя дзеянняў, якія груба парашаюць грамадскі парадак, заклікі да санкцый, распальванне варожасці, ухіленне ад сплаты падаткаў.

Першы раз справу паводле тых жа артыкулаў пачала разглядаць 15 ліпеня 2024 году суддзя Менскага гарадскога суду Валянціна Зянькевіч. Вынік разгляду застаўся невядомы, але праваабаронцы не выключаюць, што справа была вернутая пракурору. На сайце Вярхоўнага суду Лойка, Ткачэнка і Талкачова не ўнесеныя ў спіс грамадзян, у дачыненні да якіх праводзіцца завочная вытворчасць.