Тамару затрымалі 5 снежня 2024 года ў Баранавічах. Пазней стала вядома, што жанчыну перавялі ў Менск у СІЗА № 1. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Судзіць Тамару пачнуць 5 сакавіка ў судзе Першамайскага раёна Менска. Працэс будзе весці суддзя Анастасія Ляйкоўская.
Паводле яе знаёмых, жанчына грамадскай актыўнасці пасля 2020 года не праяўляла. Займалася толькі аграсядзібай. Але ў 2020 годзе яна была ў ініцыятаўнай групе Святланы Ціханоўскай, была арыштавана на 15 сутак. А ў 2022 годзе атрымала штраф за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў” (арт. 19.11 КаАП).






