BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску падчас збору подпісаў затрымалі мужчыну, які “абразіў Лукашэнку”

У Мінску падчас збору подпісаў затрымалі 36-гадовага мужчыну, які “абразіў Лукашэнку”. Супраць яго распачалі крымінальную справу. Яе ўжо накіравалі ў суд.

Як паведамляе пракуратура Ленінскага раёна сталіцы, здарэнне адбылося на скрыжаванні вуліц Маякоўскага і Барадзінскай. Да членаў ініцыятыўнай групы, якія збіралі подпісы за вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі, падышоў мужчына. Сцвярджаецца, што ён быў у стане алкагольнага ап’янення і стаў “нелицеприятно” выказвацца пра Лукашэнку. Члены групы выклікалі міліцыю і яна затрымала мужчыну. Яму выстаўленае абвінавачванне ў “публічнай абразе”.

У жніўні 2019-га абвінавачаны прыцягваўся да крымінальнай адказнасці “за наўмыснае пашкоджанне чужой маёмасці”. Ён мае не знятую і не пагашаную судзімасць.