BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску паводле 4 артыкулаў будуць судзіць ІТ-спецыяліста, былога ўчастковага

9 красавіка Менскі гарадскі суд пачне разглядаць справу Яўгена Ціханава, спецыяліста IT, якога затрымалі на мяжы.

Інфармацыя пра гэта з’явілася ў раскладзе суду. Яго абвінавачваюць паводле чатырох артыкулаў крымінальнага кодэкса Беларусі, піша «Медиазона».

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, нагодай для затрымання беларуса сталі каментары ў Telegram. Ціханава абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі (артыкул 368 КК), уваходжанні ў склад экстрэмісцкага фармавання (ч. 3 арт. 361-1 КК), распальванні варожасці (ч. 1 арт. 130 КК) і ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК).

Больш за 15 гадоў таму Ціханаў скончыў Акадэмію МУС, працаваў участковым. Пасля ён звольніўся па ўласным жаданні і перайшоў у ІТ-сферу. 

Беларуса затрымалі на мяжы: ён ехаў на радзіму на дзень нараджэння маці і каб аформіць даверанасць.

Беларускае Радыё Рацыя