У Менску плануецца адкрыццё двух новых каталіцкіх храмаў крокавай даступнасці для вернікаў, паведамляе інфармацыйнае агенцтва “Менск-навіны” са спасылкай на мітрапаліта Менска-Магілёўскага Юзафа Станеўскага.

У сталіцы цяпер дзеіць 19 каталіцкіх храмаў, сярод іх — гістарычныя і новыя касцёлы. Паводле арцыбіскупа, 2026 год важны для вернікаў: адзначаецца 35‑годдзе аднаўлення каталіцкіх структур у Беларусі, і гэта магчымасць развіваць прысутнасць касцёла ў новых мікрараёнах, у тым ліку ў Навінках і Ждановічах.






