Менская гарадская жыллёвая гаспадарка запускае маштабны праект — да канца 2026 года на шматкватэрных дамах сталіцы будзе ўсталявана каля 20 тыс. відэакамер.

Праект закране тыя дамы, якім жыллёвая гаспадарка прадастаўляе паслугі. Камеры плануецца размясціць на дваровай тэрыторыі, каля дзіцячых пляцовак, месцаў збору смецця, пад’ездаў, праездаў і пешаходных зон — каб кантраляваць стан жыллёвага фонду і дагляду двароў, паведамляе Менск-Навіны.
Прадстаўнікі ведамства кажуць, што сістэма дапаможа аператыўна выяўляць праблемы — напрыклад, разбураныя сцежкі, няспраўныя смеццепрыёмнікі, брудныя пад’езды ці памылкі ў працы камунальных служб.






