У Менску праходзіць завочны суд па справе аб “зрыве рэферэндуму”, паведамляе @dw_belarus.
Ілюстрацыйнае фота.
Абвінавачанымі па справе прызнаны Павел Лібер, Алена Жываглод, Павел Марыніч і Аляксандр Дабравольскі, якія знаходзяцца за межамі Беларусі. Па версіі следства, яны нібыта перашкаджалі працы выбарчых камісій і арганізоўвалі зрыў рэферэндуму па ўнясенні паправак у Канстытуцыю ў 2022 годзе. Па артыкуле аб “перашкодзе працы ЦВК” ім пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Павел Лібер з’яўляецца стваральнікам платформы “Голас”, Алена Жываглод – прадстаўнік суполкі “Сумленныя людзі”, Павел Марыніч кіруе платформай Zubr і Malanka Media, Аляксандр Дабравольскі працуе дарадцам у Офісе Ціханоўскай. У 2020 годзе створаныя імі платформы і ініцыятывы дапамаглі выявіць шматлікія фальсіфікацыі на прэзідэнцкіх выбарах.