У Менскім абласным судзе працягваецца разгляд крымінальнай справы 35-гадовай Ілоны Тоўсцік.
Яе абвінавачваюць у распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы, паведамляюць праваабаронцы.
Судовы працэс пачаўся 11 студзеня, вядзе яго суддзя Анжаліка Данілава.
У сацыяльных сетках Ілоны шмат пастоў і спасылак на анлайн-платформу «Голас», інфармацыйная прадукцая якой прызнаная ў Беларусі «экстрэмісцкім» матэрыялам.