BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску праз пажар спынялася трэцяя лінія метро

Супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях атрымалі інфармацыю аб задымленні ў тунэлі на станцыі метро «Юбілейная плошча» і выехалі па выкліку, паведаміла прэс-служба ведамства.

Фота: скрыншот з відэа

Адзначалася, што прыпынены рух цягнікоў па абодвух напрамках на 3-й лініі. Паводле папярэдніх даных, адбылося загаранне аўтамата ў вентыляцыйнай шахце, якое ліквідавана ратавальнікамі. Пацярпелых няма. Рух па ўсіх лініях метро адноўлены, — падкрэсліла ведамства.

«Юбілейная плошча» — канцавая станцыя Зялёналужскай лініі метрапалітэна. Станцыя адкрытая для пасажыраў 7 лістапада 2020 года і з’яўляецца самай глыбокай у мінскім метро (глыбіня залажэння — 32 м).

Беларускае Радыё Рацыя