BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску пражывае 124 чалавекі, якія дасягнулі 100-гадовага ўзросту

Пра гэта напярэдадні Дня пажылых людзей паведаміў Мінск-Навінам старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Пётр Шуцько.

“Двое самых старэйшых жыхароў сталіцы адзначылі 106 гадоў”, — падкрэсліў Пётр Шуцько. — Усяго ж у Менску жывуць 124 доўгажыхары ва ўзросце 100 гадоў.

У горадзе працуюць 9 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У кожным з іх створана аддзяленне для грамадзян пажылога ўзросту.

“Прадстаўнікі старэйшага пакалення вядуць заняткі па ёзе, танцах, вывучэнні замежных моў. Самаму старэйшаму наведвальніку гурткоў 89 гадоў” – адзначыў чыноўнік.