BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску сілавікі затрымалі вядомага музыку Алега Хаменку


Святлана Ціханоўская пракаментавала затрыманьне ў Менску музыкі Алега Хаменкі. Цытата з яе звароту: «Дазналася, што сілавікі затрымалі Алега Хаменку — лідара гурта «Палац». Я не знаёмая з Алегам асабіста, але яго ведаюць багата беларусаў… Гэта не адзіны «палац», за які ўзяўся рэжым. Ужо некалькі гадоў у краіне ўціхую выключаюць з-пад аховы і разбураюць гістарычныя будынкі, паступова плануюць знішчэнні былых палацаў. Гэта не адзіны культурны дзеяч, які раптоўна аказаўся нязручным: за кратамі ўсё яшчэ застаюцца музыка Яўген Бурло, краязнаўца Уладзімер Гундар, мастак Генадзь Драздоў, пісьменніца Алена Церашкова і шмат-шмат іншых…»

Сілавікі не каментавалі затрыманне. Месцазнаходжнне 58-гадовага музыкі невядомае.

***

Некалькі дзён таму з ананімных крыніц стала вядома, што ў Менску сілавікі затрымалі вядомага культурнага дзеяча і музыку Алега Хаменку.

58-гадовы Алег Хаменка — лідар фольк-мадэрн гурта “Палац”. Ён таксама радыёвядоўца, выкладчык, кампазітар, культуртрэгер, прадзюсар. Вядомы ўдзелам у розных беларускіх культурных праектах.

Алег Хаменка ніколі не займаўся палітычнай дзейнасцю. У рамках якой справы – адміністрацыйнай ці крымінальнай ён затрыманы – пакуль невядома. Таксама дакладна невядома, што яму інкрымінуюць

Беларускае Радыё Рацыя